М. Ю. Лермонтов. Да Нееры
У пасмах абсяг... пекнаты?
Сябе ці ўпрыгожыш ты ружай
Дзівоснай, імгненнай, як ты?
Навошта ўзгадваеш зноў нам,
Аб тым, што шчочкі твае
Засмягнуць, што позірк не ўспомніць
Надзею, любоў павясне?
Дзіўлюся табе: безучынна
Удалеч твой вобраз імкне;
Смяешся над часам, ды хіба
Нееру ён абміне?
Няўжо ты атрутным вяселлем
Ганяць толькі хочаш парой
Паўсталыя цені? няўжо
Вяселлю чужая душой?
Пяць год адляціць: ні цалункі,
Ні салодкі смех вачэй
На існы духмяны твой ложак
Нас болей не прывабіць з начэй.
Дык лепш памры хутчэй,
Каб юны красун шаптаў:
"Хто быў пані прыгажэй?
Хто раней яе паміраў?"
(1814~1841)
Свидетельство о публикации №122101603414