На ростанях Любовi - 15 -

Каханая! скрозь міг - у жыцці!
Такі віхрысты, выразны, шляхам
Я! адолець - разам. Па-над шляхам
Мне гэты шлях... І прагну ісці.
       Эквілібрыстыка. Найперш, душа,
       Найгоршае - чужое няньчыць...
       Душу любоў "чужая" ляльчыць...
       (Сябе караць! сябе вініць спярша!)
Парнас, яшчэ тужыць? - Дык ладзіў:
Паставіў бераг на берагі
Уздоўж каралей цяглавай ракі. -
Чалавецтву Чалавек здрадзіў...
       Жыць. Цяпер. У свеце. Мір сеяць.
       Думкай думнай думкі разбіваць?
       Наноў, з-пад чвыру, лірыку ствараць?
       Хімеры рай умоўны зружавее...
Ах, любая! вачмі зноўку сум.
Разлог, дзе лямант, пыл, час адвагі.
Законнік крыўдзіць шалі раўнавагі.
Нясконцасць мітусні чарніць прыдум.
       Памежжа даляглядаў - новы пень 
       На крылах Феніксаў. Зноў шугаюць
       Рыфмы. Служкі. Рай ствараюць!
       Агніць, цямнее, - адыходзіць дзень...


Рецензии