Свята

Сёння ў Машкі нашай свята –
Тры спаўняецца гадкі.
І гасцей прыйшло багата –
Сваякі і сябрукі.

Падарылі мама з татам
Для дачушачкі сваёй
Каляровую палатку –
Будзе ладзіць гульні ў ёй.

Божага благаславення
Просяць ёй бабуля, дзед
І да свята нараджэння
Прыняслі веласіпед.

Рада госцейкам Машуня,
Вочкі весела гараць:
Хросны з хроснаю-матуляй
З падарункамі стаяць.               

Смех па хаце льецца звонкі,
Дзецям рады нельга даць:
То ляцяць наперагонкі,
То ад песень не суняць.

Мармелад, зефір, цукеркі,
Пасярод вялізны торт,
Ззяюць свечкі, феерверкі –
Уражанняў на цэлы год!

Дай, Гасподзь, Марыйцы шчасця: 
Яркай зорачкай свяціць,
Падрастаць у Божай ласцы
І здаровенькаю быць!


Рецензии