Прабацькi нашы...

Прабацькі нашы ды праматкі,
Вы шмат пабачылі бяды.
Не раз гарэлі вашы хаткі,
Ў магілах курчылісь дзяды.

Прабацькі нашы ды праматкі...
Не раз вайна душыла вас.
Ды не мінаў пякельнай схваткі
Барацьбітоў  высокі клас.

Прабацькі нашы ды праматкі
Сваю Радзіму збераглі.
Вы – папярэднікі, здагадкай
Дактрыну мужнасці вялі.

Прабацькі нашы ды праматкі...
Напасці здужалі нясці.
Ваш прыклад нам не для загадкі,
Нам вашу лінію вясці.

Прабацькі нашы ды праматкі...
Напорысты святы народ.
Напісаны даўно нататкі,
Якія славяць добры род.


Рецензии
Вельмі спадабалася, Таццяна!
Уключаючыся ў рэзананс:
*
Праматкі нашы ды прабацькі,
Забыліся мы, што - народ...
Вы неразумных нас прабачце,
Дасць Бог, яшчэ праславім Род!

Прабацькі нашы ды праматкі,
Мы вашы гені, ваша кроў...
У крыві пісаны нататкі:
Сумленне, Вера і Любоў!

Святыя Прашчуры вы нашы,
Горды і праведны Народ!
Каб памяці быць годным вашай,
Жадаю ўславіць я свой Род!
*
У Радасці аднадушнасці,

Светослав Ярый   17.10.2022 11:19     Заявить о нарушении
Дзякую за водгук! За Вашу працу таксама! З павагай!!!

Татьяна Цыркунова   17.10.2022 14:13   Заявить о нарушении
Надеюсь, я сделал не слишком много орфографических ошибок, Татьяна?
Внук мой учится в беларусской школе, и дед старается не отстать!
Если что, подправляй, буду признателен!

Светослав Ярый   17.10.2022 16:12   Заявить о нарушении
Вы напісалі не толькі прыгожа ды годна, але і практычна без памылак. Я заўважыла толькі адну: "гені", замест "гены". А ў астатнім можна за Вас толькі парадавацца! З цяплом ды вялікай павагай!

Татьяна Цыркунова   17.10.2022 17:13   Заявить о нарушении
Дуже дякую, Тетяно, що відгукнулися! Ы або і - це одна й та сама клавіша на клавіатурі: якщо не переклацнути своєчасно мову, вискоче помилка... Після вашої перевірки, не соромно буде опублікувати вірша! Ще раз, із вдячністю,

Светослав Ярый   17.10.2022 17:38   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.