Абутак

Да шчыкалатак быў абутак
З лазовай, ліпавай кары.
Нагоняць успаміны смутак
Аб даўняй беднае пары.

Кару здзіралі, звалі «лута»,
Са скуры былі пасталы.
З кажуха ў лад капсні – абутак...
Дзяцюк быў рады і малы.

З пянькі пляліся ладны курпы,
Вяровачкі – аснова іх.
Маглі назваць таксама курплі,
Абутак добры маладых.

Падшытыя надзейна скурай,
Насілі назву – лабакі.
Заможныя – былі фігурай,
Іх абувалі мужыкі.

А бедныя спляталі з пруцця,
Была іх назва – баталы.
Глыбокія, зусім не гнуцца,
То не са скуры пасталы.

Пералічыла я абутак,
Ён адыйшоў у мінулы век.
Радзіма... край бядотны... смутак...
Шукаў ратунку чалавек.


Рецензии
Браво за прекрасные строки.

Сергей Лутков   11.10.2022 14:45     Заявить о нарушении
Спасибо, Сергей!
Дань памяти отца...

Татьяна Цыркунова   11.10.2022 17:06   Заявить о нарушении