***
Восень пахне кляновай лістотаю,
Гронкай спелай рабіны ў гаях,
І трывога цяпер неістотная,
Не турбуе адсутнасць твая.
Хваляванні мае ўжо нязначныя:
Супакоіць асенняя плынь.
У рабіны маёй горыч смачная,
Арабіна – не горкі палын.
Бачу: сцежка мая не канчаецца,
Па-над ёй павуціна плыве,
Сонца новаму дню пасміхаецца…
І надзея не гіне, жыве.
У альтанцы прысяду стамлёная,
Прыпынюся на колькі хвілін.
Толькі ў восень цяпер улюбёная
І ў пяшчоту пунсовых рабін.
Свидетельство о публикации №122101006020