За акном гуляе ночка

(Калыханка)
Спіць Галінка, Нінка, Ала,
А звярку не спіцца –
У куратнік прыблукала
Рыжая лісіца.

Пазбірала ў кошык яйкі,
Курачку схапіла,
Як хапала кураняткі –
Пеўня разбудзіла.

Мужны пеўнік не спужаўся,
Учыніў расправу,
Крыллем біўся ды кляваўся
Моцна і рухава.

Жучка верная не спала –
Прыляцела куляй,
Ліску злую ў лес прагнала,
Адабрала курак.

За акном гуляе ночка –
Птушкі ўсе паснулі.
Закрывай, сыночак, вочкі,
Люлі, люлі, люлі.


Рецензии