На ростанях Любовi - 11 -
Самаквет. Вясёлкавасць душы,
Калі прачулы музыцы імшы,
Касцёла звон надыдзе: спатканне!..
Уцям, сэрца, руняцца нагоды, -
Ускрайкі сэрца, - іх уздых знайшоў.
Ён любові, а, калі дайшоў,
Найперш файны венчык насалоды!..
Да гэтых дзён жагнаў рукою.
Да гэтых дзён не чуў, дзе душа.
Адзнакай мне адчайная імша
У чэраве цячэ: Часу ракою...
Маю любоў вякоў гартаюць рукі.
Пісанне. Адшукваю сказ.
(Аж на латыні расчыніў пралаз
Аб тэй любві). Стрынож мукі
Тых іскр стрыманых, кветка...
Новы век. Спадкаемцам. Прыкмет
Наноў ізноў аднавіў свет!
Іскра джала - стрыманая кветка...
Наноў ізноў. Вяртацца. Расці.
Адшукаць "лістотнікі", увырай, -
І з-пад аблок вітаць крылы
Таго, хто ведаў шчасце ў жыцці.
Свидетельство о публикации №122100403288