На ростанях Любовi - 10 -
Хваля замірае, унутры
Гараць, дзе сэрца, свечкамі кастры
І на душы дзверы, і ля сэрца;
Бывае, арыстакратычна часткай
Другі, - пакора калена на агню...
Неадольна сябе кудысь ганю.
Душа бяды сама паўзе ў пасткі...
Бывае - рынуты і, між вятракамі,
Стаю, нядумны парастак зямлі.
Натхненні, музы - водары сышлі.
Рыпяць агаркі жарсці пад нагамі...
Ах, дзея! ты скрозь! Любоў!
Мяне ж змагніціць таямніча.
"Жыццё цані", - смяшынка яе кліча.
Гук не адвольны (не сцябло слупоў).
Каляндар... Каляндар - слупкоў.
...Крэсліць лічбы зла і смерці звычкі.
...Руйнаваць курганы-каплічкі
Здуманых немаўлят бажкоў...
Хто? хто ё кім на зямлі,
"Сланечнік" фантастычны. Рукі
Ачоляць сэрца. Музыка і гукі.
Іх не чуў ніколі на зямлі...
Свидетельство о публикации №122100303672