Я пайду ствараць усе мары

І цяпер рыфмы на вуха крычыць мне Колас
мацней наркаты дапамогуць паляцець у космас
за іх таксама можна цяпер пакінуць волю
хоць спачатку ўсе лічылі дробнай моллю

Тое, што ў цябе расце завецца безвыходнасць
Аднойчы спаліць увесь твой свет
Потым даведаешся што такое калянасць
Ратуе толькі твой аўтарытэт

Сярод ублюдкаў і барыгаў наўрад-ці вырастуць брыльянты
Што зламаюцца ад удараў малатка
Ты накшталт і паверыў і быццам бы не вінаваты
Але тваё жыццё змесціцца ў два пляўка

Ратуй іншых-цябе ратаваць не стануць
Ратуй з балота. Ты дакладна не патонеш, бо балота-ты сам, хіба можна патануць у сабе? У цябе ж не лужына
Я пайду ствараць усе мары


Рецензии