На ростанях Любовi - 9 -

Маёй любві англійскія санеты
Сюды здалёк, у студзеня часы -
Зноў, вясну варушаць галасы! -
Маёй любві англійскія санеты!..
       Студзень. Рып. Сцюжы. Грудзі
       Кранае. Пільна - шпілька - імглой.
       А санет ясніцца: табой.
       Твая любоў душу зорыць - будзіць.
"Не збоч у яр, чэрствую душу,
Кахання ўладар!" Таму люблю.
Адкрываю, - як цябе люблю!..
Плывуць маскі - гукі кірмашу.
       Маёй любві англійскія санеты
       Сюды здалёк, у студзеня часы:
       Віват вятры - квету валасы!
       Маёй любві англійскія санеты!
Паветра плынь. Музыка Любові.
Дар. Моц. Снежнасць. Завірухі -
Ядлоўцы. Узрастаюць р у х і
Паветра, нетры - музыка любові!..
       Голас мройнасці - адценне!
       Голас вольнасці вятроў!
       Свята. Зграбна між двароў.
       Вёснаў вёслы. Пырскамі міхценне...


Рецензии