Мёртвым не балiць

Баліць – бо жывая, а хочацца вам – каб памерла.
Каб усё разгубіла, здурнела, спаліла сябе дазвання.
Каб уся скавытала, каб моцы ніколі не мела.
І пець не магла аніводнага дня.

Каб моўчкі, бязлітасна – ахвяравала.
Бяз твару, бяз голасу – у вечны паклон.
Трымцела, згаджалася – і забывала,
Што сэрца і гонар забралі ў палон.

Раўла – не чакала ні хлеба, ні волі.
Ня ведала мовы сваёй глыбіні.
Каб дзеці твае не прачнулісь ніколі –
Так хочацца вам пасячы карані.

Баліць – бо сапраўдная, тая, што дыхае болем,
Баліць – бо жывая і душу ад роспачы рве.
Ня спыніцца  і не скарыцца ніколі.
Таму што Жыве! Бо адвечна Жыве!..


Рецензии