Сустрэча з восенню

Гэта восень дыхае трывогай.
У яе вачах гарыць адчай.
Кружыць восень лісцем над дарогай,
Інеем шарэе па начах.

Пазірае ў хмурыя нябёсы,
Дзе курлычуць песню журавы.
Гэта восень вымярае лёс мой
І баліць на сэрцы, бы нарыў.

Яе нораў я не разумею --
Штосьці з гэтай восенню не так.
Назбіраў брусніц чырвоных жменю,
Ды згубіў апошні свой пятак.

Забірай яго на шчасце, восень!
Няхай лёс спрыяе нам дваім.
На прамоклай ад дажджу дарозе
Мы з табой хвілінку пастаім.

24.09.2019.


Рецензии