На ростанях Любовi - 8 -
Узважыць дол санлівыя сады
(Запалані мяне сабою ты)
Налёг цень - адшукваў скроні...
А чабор цвіў у Сусвеце.
Сярод бязладдзя, могілак-скляпоў,
То - дзіця - матрыца вякоў -
Усміхалася! Умеюць гэта дзеці!
Дзіцячых мар сплятаў табе вянок,
А летніх рос гучаў званчэй пярсцёнак
Ля гасцінца вавёрчыных сасонак,
Туды, на дзядзінец-катушок...
Блукаў, суцэльны, птушак галасамі,
У гоман рэху датрымаў душу
І разумеў: без цябе зблуджу.
Пагатоў блукаць... галасамі.
Блукаў... Адзін. Ураз агмень душы
На вастрыні сэрца: небасхілы
Азнаў, давер уцямны, іншай сілы,
Не заставацца мёрзнуцць на мяжы!..
Не драбнела пацерка кахання.
Развіднеў. Адкратана любоў.
Сярод бязладдзя, болю вякоў
Такое атрымаў дараванне!..
Свидетельство о публикации №122092203014