Трывога

Мне новы дзень трывогаю шчыміць
За родны край, за наша з Вамі заўтра.
Няўжо надзеі абарвецца ніць,
Ці лепшай долі Беларусь не варта?

Куды нас шлях чумацкі ўсіх вядзе,
Чаму на ім не бачу я народа?
Маўчыць народ -- такі, відаць, удзел
Глядзець,  як вынішчаецца свабода.

20.09.2021.


Рецензии