Успамины

Майго кутка радзімага мясціны
З дзяцінства не магу забыць ніяк:
Дняпроўскіх вод гарэзлівыя плыні,
Царквы званы і траў духмяны пах.

На беразе Аршыцы я заўсёды
Праводзіла з сябрамі летні час.
Бывала, адбываліся прыгоды,
Але нягоды абміналі нас.

Я танцпляцоўку памятую ў парку,
Сюды падлеткамі хадзілі мы.
І залу крытую, куды нас змалку
Вадзілі на канцерты, вечары,

Качаліся на лодачках-арэлях
Дарослыя і прочы маладняк,
А потым чабурэкі тут мы елі-
Дагэтуль адчуваю я той смак.

Жадала б у дзяцінства зноў я трапіць,
Гаворку маці, як заўжды, пачуць.
Каб мог мне бацька што-небудзь параіць
І,як раней, да сэрца прыхінуць.

Шкада,гады не вернуцца былыя,
Аднак жыццё на месцы не стаіць.
Вось толькі мучыць часам настальгія
І успамінам душу верадзіць.

19.09.2022 года.


Рецензии