Ператварыушыся у iжыцу

Дайсці да Мурамкі…
...Уткнуцца носам у луг
і удыхаючы
пякучы пах
травы…

…Перавярнуцца,
раскінуць рукі,
 замерці і…

... Слухаць неба.
Зацьменне цішыні і жаўрук…
... Страказіны верталёт.
...І варушэнне траў скрозь рыпанне конікаў. ...
І матылёк.

І матылёк, зацямніць на імгненне сонца у прыжмураным воку.

...Удыхнуць усё гэта і схамянуцца з курапаткай
і ў шлях.

...І зноў у шлях,
каб
ператварыўшыся у іжыцу.
 
Знікнуць.

…Назаўжды!


Рецензии