На ростанях Любовi - 5 -

Ты ёсць дзён дзіцяча-бесклапотных -
Калісьці дзёрзкіх - прыход! быццё!
А мо раней яшчэ - Жыцця жыццё!
Яно пячаткі рыне ўскрай самоты;
       Ты - дзён шыр, цень адносіць
       Пляск фарб, жух далечыні
       Наўпрост, каб адлегласцей агні
       Маяк стварылі выгнанніку на востраў...
Любові востраў. Востраў мой Любові.
Двор донца вартасцей блакіту
Цень сустрэў - прамністасць аксаміту!
Любові востраў! Востраў мой Любові!
       Ты дзён, і дзён, о, азнаных,
       Што сутарэнне кіне, плыццё
       У жменьцы думак - закладніцкіх - шмаццё:
       Імкне суквет, квет непрадказальны!
Любові востраў! Востраў мой Любові!
Замірэннем, усхваляваннем.
Хтось напяў узмах замілаванню,
Каб не збуяць на востраве Любові...
       Каб не губіць духмянасць руж,
       Шчыры, хтось, вынайшаў сцяжынкі,
       Перагайдаў гадзіны, хвілінкі,
       Гірлянды майстраваў шаўковых сцюж...


Рецензии