На ростанях Любовi - 4 -
Якіх краёў ты прыйшла каханнем
Адвечным, шчасцем вечным, дакараннем,
Куфар мой сонцам зберагла!..
Калі любові праўнае цвіце,
Мабыць, я кранаў яе ў садзе,
Яна вадзіла водары па хаце,
На канюшыне спявала ў расе. -
Каханая! сэрцам сэрца сніў.
Цябе прысніў сэрцам падуладна...
Жыццю надыдзе час памкнуцца ўладна
Мінуўшчыну ўзвіць; сучаснасць ніў,
Як хор, дзе цэльныя пачуцці
Талакой гармонію нясуць.
Яны на сэрцы готыкай плывуць,
Гояць сэрца чулыя пачуцці,
Дзе мы былі ў мораку вякоў!..
Сярод лістотных лямп лістапада,
Гор, вяснова-летніх зорападаў,
На тры Купалля купальскіх вянкоў
Суквецце сэрц не дасць адказу.
На запыт сэрца - дзіва маўчыць.
Мае пытанні. Музыка гучыць.
Сэнс растае, клічнік не да сказу...
Свидетельство о публикации №122091402077