На ростанях Любовi - 3 -
Якіх шляхоў, якіх нямых сцяжынак
У гэты край салодкі - ад дажджынак?
Як ты, любоў, знайсці мяне магла. -
Аракулам восеньскай дрымоты?
А баразна пакінутых палёў -
Медзь імглы... гэта ты, любоў:
Леў-віхор! пылу пералёты!
Тын - зямля. Падзея. Вырай птушак
Збірае песні развітальных дзён.
Асэнсаваны ток і ветлы с о н
Спавіты; звон кветкавы, не стужак...
О... магла чырванню каліны
Церці да водару важкасць лугоў,
Эротыку здрабнелую высноў
Сэрца, чуць сардэчнасць: напаміны...
Прачулы пошчак сэрца праз дыханне.
Глыбокі зірк. На цвёрдую шашу
Голас дарны - тонкую мяжу -
Чула сэрца. Таемнасцей дазнанне.
Таемнасць... Ахапіла. Атуліла.
Шляхі сталення - выдала ключы.
Удзень увіхаўся, чуючы:
"Кахай, кахай!" - душа яе маліла.
Свидетельство о публикации №122091303750