На ростанях Любовi - 2 -

Мой свет любові хісткі? - засмелы!
Мой свет любові драбнеў, - небасхiл
Таму я чуў, залевы спелых сіл,
Адтуль душою стаў я белым
       І там, між небам, зямлёю,
       Занітавалі знічкі прамянёў
       На квет тваіх мадонніцкіх агнёў...
       Развітаўся - найперш тады - з зямлёю.
І палюбіў? Што? Паэта Музу?
Ці пекны вобраз, венчаны душой?
Не, не... была адметнасцю жывой,
Прадчуваў, жывы, ж ы в ы я вусны...
       Ты прыйшла адна на ўсю прастору,
       На ўзвей, гік, капяжы. З іржы
       На гэты свет, дзе шыр - дажджы,
       Дзе, зледзянеўшы, асядаюць горы,
Каб спакваля падыхаць вясной...
А ты прыйшла, прыйшла сюды за мной
У харастве маленькага дзіцяці!
Увайшла - біблейскай чуйнай маці
       І не скарала кідка маной...
       Узлюбіў, і ўзлюбіў - душой
       Даўні Квет, гук, абліччам новым.
       Не ўтрымаў спархнелай пабудовы...


Рецензии