***

Я жыву ў патрывожаным сне.
Я шукаю спакой на планеце.
Сам сабе гавару: Не -- вайне!
Зычу міру дарослым і дзецям.

Раззбраення чакае зямля.
Цяжар зброі сагнуў яе плечы.
Пазіраю на зоркі здаля --
Бачу ў іх мірны шлях чалавечы.

Покуль маем мы кроплю душы,
Покуль мы не забылі малітвы --
Знішчыць зброю павінны мужы,
Супыніць на зямлі нашай бітвы.

Не для войнаў, а дзеля надзей
Нараджаюць дзяцей сваіх маці.
Дык чаму ж мы сягоння ідзем
Супраць іншых матуль ваяваці?

Людзі--людзі! -- Знічтожце ў сабе
Прагу д'ябла: скарыць ноччу Трою.
Перад Богам лепш дайце абет
Знішчыць зброю.

24.08.2022.


Рецензии