***

Воля ў сэрцы і воля ў вачах
Узняліся над чорным балотам,
Што палохала нас па начах,
Бы гадзюка, шыпела чаротам.

Мы адчулі свой локаць, плячук,
Паядналіся думамі, мовай,
Каб Сусвет беларусаў пачуў,
Каб уся Беларусь стала новай.

На балоце не вырасце лён,
Тут ніколі не выспее жыта,
Бо яно, як таўро, як праклён
Для зямлі, што згубіла cвой сшытак.

На ягоных старонках -- наш лёс:
Думкі продкаў,  іх шлях да Свабоды.
Сшытак той нашай праўдай прарос,
Ён зрабіў нас не выспай, -- народам.

Расступіся, балотная плынь! --
Расквітней вольнай сцежкаю ў полі,
Каб болотаў духоўны палын
Не кранаў нашых мараў ніколі.

31.08.2021.


Рецензии