Колер надзеi

Колер надзеі  белы
Стаў, нібы вугаль, чорны.
Зблытаны ў вузел нервы --
Хвалі не любяць чоўны.

Плынь на рацэ Свабоды
Круціць віры ліхія.
Вера губляе подых --
Стала жыццё стыхіяй.

Страчаны думак межы --
Межы не маюць волі.
Памяць узводзіць вежы,
Моўчкі расце да столі.

Чуеш, як нашы сэрцы
Б'юцца ў адзінстве думак?
Гэта надзея рвецца:
Мкнецца да волі з гулам.

01.09.2022.


Рецензии