***

Я хачу, каб надзея і восень
Разам з верай народа спляліся
Перамогай на доўгай дарозе,
Дзе каліны рассыпаўся бісер.

Я хачу, каб дзяцей нашых мары
Паядналіся з марай бацькоўскай.
Каб іх лёс не заценьвалі хмары
І квітнела вясёлка над вёскай.

Каб ніколі не зведаў нядолі
Беларус, украінец і рускі.
Каб яднала іх песень раздолле
І хапала пад келіх закускі.

Каб цанілі мы звычкі і мову
Свайго брата, сястры і суседа.
Каб яднала нас шчасця падкова
І лілася ў застоллі бяседа.

Я хачу, каб ваеннае  рэха
Сваім гулам працяла вар'ятаў.
Каб заранка зайграла на стрэхах
Нашых мірных, разважлівых хатаў.

03.09.2022.


Рецензии