Хлусня

Хлусня, хлусня, хлусня навокал --
І чым вышэй узгняўся чын,
Тым больш хлусні, тым больш папрокаў
І для нярвознасці прычын.

Куды ні глянь -- паўсюль  адкаты --
Крадуць дзяржаўныя мужы.
А ты лічы аванс, зарплату,
Ды сраку кожнаму ліжы.

Што ім народныя праблемы? --
У іх сям'i  ўсяго спаўна.
Паўсюль малююцца прабелы --
Айчына стала, як турма.

Расце гарэм нявольніц хана,
Растуць рахункi за мяжой
І Беларусь гніе, бы рана:
Не роднай робіцца, -- чужой.

11.09. 2019.


Рецензии