***

Расеі больш няма --
Яна сябе забіла:
Знічтожыла, да смерці давяла...
Абраў народ на выбарах дэбіла
І распрануўся з дурнем дагала.

Чаго чакаць ад голага народу,
Хто жабракоў  у веру  апране
І верне людзям волю, мару, згоду,
Што расстраляў дыктатар на вайне?

Хістае час і думы і жаданні --
Асэнсаванне з'явіцца пазней.
Расея -- гэта цень ад злоснай здані,
Што на калені хутка упадзе.

Расея -- гэта пастка для народаў:
Калонія, дзе нішчыцца жыццё.
Ёй не пачуць свабоды вечнай водар,
Не зразумець Свабоды пачуццё.

11.09.2022.


Рецензии