У лiстападзе

У лістападзе вельмі шмат ажыны.
У лістападзе -- жоўтая смуга.
У лістападзе нішчацца рэжымы --
Для іх народ не раб і не слуга.

О, лістапад! -- Калі б ты толькі ведаў,
Які прыгожы твой асенні дзень!
І ты прыйшоў. Прыкрыў пачуцці пледам
І супакоіў хвалі на вадзе.

У лістападзе -- кавуны з Херсону.
Яны чакалі свой асенні час.
О, колькі ў іх зярнятак, соку, звону
І радасьці, што выспявала ў нас.

Вітай мяне з сябрамі, Украіна! --
Прастор палёў, прастор прывабных дум...
Не жыць табе ў акопах і руінах --
У лістападзе згіне змрок і тлум.

Я з верасня спяшаў пабачыць поле,
Дзе ля прысады выспелых калін
Квітнее Украіны вольнай доля
І жураўлі малюць волі клін.

11.09.2022.


Рецензии