На ростанях Любовi - 1 -

Далёкіх зорак несмяротных, бліскучых
Шпурляе студзень водбліскі вясны, -
Прыходзяць стуль да мяне сны,
Якім мяжа прыцемак пякучы...
Далёкіх зорак зімкавых сцюдзёных
Сыходзяць думкай сведкі даўніны,
Таму прадбачу ўзоры навіны, -
Прыходзяць думкі, бы гартаю дзённік
       Сінечы роднай: вечна сіняя птушка
       І мы адны з табою, мы - адны
       Кранаем ціха золата струны
       Сярод зімова-летніх завірушак
Далёкіх зор, - "знаная доля"!..
Якую ўладай цяжка загадаць,
А па жыцці надарыцца спазнаць:
Ёсць ураджай віхур на полі
       Далёкіх зор... мроівы аб свеце,
       Што будзе мне, сонцу, табе.
       Дзе не пачуем песень - журбе,
       На нашай, шчасцем вытканай планеце!


Рецензии