На руiнах душы

На руінах душы
не растуць ільняныя кветкі.
Для любові патрэбны другі,
больш трывалы знак.
Толькі тузін сабак,
што нямыя благія звесткі,
углядаецца ў змрок,
дзе ніхто не падасць сігнал.

Тут не будзе цішы,
гэты доўгі распад прывычны,
памяць сыплецца суха,
ірвецца апошняя ніць.
Мы рыдаем у суцемках,
але гэты плач механічны,
для таго, хто стаміўся
ў пустой адзіноце жыць.


Рецензии