Чорная вада

Чорная вада,
З ёй страшная бяда
Поруч плывуць,
Гора нясуць.
Не збегчы,
Не з’ехаць,
Сябе не схаваць.
Час трываць,
Час маўчаць.
Як нальецца вада крывёй,
Стане яна жывой.
Будзе бегчы ўспяць,
Ірадаў глытаць,
Страх у сабе тапіць.
Толькі б нам дажыць!


Рецензии