А калi у пятлю, так што

А калі і ў пятлю, так што

Да апошняга фота Есеніна

Попался на качели,
Качайся, черт с тобой!
Фёдор Сологуб

А калі і ў пятлю,
так што,
чэрці вакол...
 
Што так?
Так, хоць разбіўся,
не зразумееш...

Як жа ты так?!

Аб сцяну лесу лбом?

Званы мовай.
Мовай!
Мовай!!!

І так кожны чортаў дзень.
Стагоддзе ўжо...

Бом!
Бом!!
Бом!!!


Рецензии