Цемра

Аслепне дзень, заплюшчыць неба вочы.
Схававае сонца веру ад людзей.
I будзем мы дарогай вечнай крочыць,
Якая думкi вольныя скрадзе.

У цемры той -- нi постацi, нi твару --
Там нават Храм не здольны я знайсцi.
Уся Еўропа стогне ад пажару,
Што лёг на лес.  Не даў дубам расцi.

Людская думка цеплiцца надзеяй:
А раптам цемра зменiцца на дзень?
А покуль дым вайны дарогі сцеле ,
І засланяе ад вайны людзей.

Не бачна тут нi межаў, нi акопаў --
Вар'яцкi час кіруе смутай дзён.
Трывогаю ахутана Еўропа.
След чалавека ў цемры не відзён.

08.08.2019. Заслаўе


Рецензии