***

Ты -- беларус? -- чаму ж не любiш мовы,
Гаворыш на трасянцы што ні дзень?
Няўжо расстрацiў cвой уласны гонар,
Прадаў сумленне, крыж сваix надзей?

Ты -- беларус? --
Каб беларусам звацца,
Патрэбна сваё, роднае цанiць.
У вернасцi зямлi cваёй прызнацца,
Не абрываць з ёй повязь, думак нiць...

Ты -- беларус? -- А дзе ж твая кашуля?
Дзе герб, дзе сцяг, дзе песьнi даўнix дзён?
Забыўся ўсё... Цябе зямля не чуе --
На ёй парос асот, палын i дзёрн.

Тваiм маўчаннем чыняцца злачынствы,
Распрадаецца лепшая зямля.
Вязуць на Захад лес стары, плячысты,
У два абхопы не абняць камля.

Ты -- беларус? -- Тады будзi свой гонар!
Жыццё сваё Айчыне прысвяцi,
Каб праўнукам тваiм было не сорам
Цябе ўзгадаць аднойчы пры жыццi.

09.08.2019. Заслаўе


Рецензии