***

Жыцця нацягнутая ніць
З трывогаю ў душы звініць.
Што мне рабіць, за кім ісьці,
Каб стаць шчаслівым па жыцці?

Сказалі вочы: кроч туды,
Дзе думак круцяцца гады.
Прастукала мне сэрца: кроч,
Туды, дзе сонца будзіць ноч.

І я пайшоў. Пайшоў туды,
Дзе продкаў вольныя сляды
Гучалі на гасцінцы дзён,
Якім мы ўсе да зор ідзём.

Павінен сёння кожны з нас
Знайсці ў душы сваёй адказ:
Дзеля чаго даецца нам
Дарога, лёс, да Бога Храм?

Дзеля чаго Айчыны боль
Перажываю я з табой?
Няўжо зямля і чалавек
Так знітаваныя навек?

Калі б я ведаў -- адказаў.
Да волі шлях Вам паказаў.
Павёў бы кожнага туды,
Дзе шмат святла і шмат вады.

Ну, а пакуль -- я проста ёсьць.
Я на зямлі руплівец, госьць.
Мне без яе, як без вады
І не туды, і не сюды.

11.08.2021. Заслаўе


Рецензии