***

Паволi спускаецца лета з гары --
Сыходзiць ад нас на год.
Плыве за iм следам у Прыпяць Гарынь --
Засведчыць яго сыход.

Калiнавы куст глядзіць на Усход,
Пажоўклы шыпiць чарот.
Восень сабрала вятры ў паход --
Птушкам прыкрыла рот.

Ззяюць вуголлі майго кастра,
Грае на сонцы медзь.
Рукi cвае да цяпла падстаў --
Будзе ў ix дзень звiнець.

Ты паглядзi, якi спорны дождж
Сыпле на той гары!
Бачыш, вясялка гарыць!
-- А то ж!
-- З лета цячэ Гарынь...

12.08.2019. Заслаўе


Рецензии