***

Ноч не спіць.
Сэрцы нашыя ў ёй пульсуюць,
Думкі вольныя ў ёй жывуць.
Поўня зорным святлом напоўненая
Ў чорным небе застыгла золатам.

Ноч не спіць.
Зоркі наша дыханне слухаюць,
Супакойваюць сон патрывожаны:
На зямлі няма месца кожнаму --
Ноч куе нашы думкі молатам.

Ноч не спіць.
Змест стары новым сэнсам поўніцца,
Вырастае з малітвай Божаю.
Зноўку будзіць людзей бяссонніца
І чытае малітву кожнаму.

12.08.2021. Заслаўе


Рецензии