***

Любуюся нiвамi.
Мiлуюся пожнямi.
Xaй Бог усix мiлуе
I веры дасць кожнаму,

Хто разам з Айчынаю
Яднаецца думкамi,
I моваю шчыраю,
Што песцiць нас гукамi.

Яна яшчэ здольная
Расчулiць нас песняю.
I думкаю вольнаю,
I ўсмешкаю весняю.

Яна яшчэ цеплiцца,
Жыве той надзеяю,
Што лепшае вернецца,
Нixто не скрадзе яе.

15.08.2019.Заслаўе


Рецензии