Мы не хочам быць лiшнiмi

Мы не хочам быць лішнімі
На зямлі, што нам дадзена.
Мы прачнемся ўсе іншымі,
Вернем тое, што скрадзена.

Мы абудзімся нацыяй --
Наша годнасьць не страчана.
Мы адновім край працаю
І духоўнаю спадчынай.

Ад Купалы і Коласа
Да Бярэсця з Гародняю,
Мы не страцілі голасу,
І Пагоні з паходняю.

Мы ля сэрцаў лілеялі
Мову продкаў прыгожую.
Мы святым нашым верылі,
Неслі веру  іх Божую.

Мы не хочам быць лішнімі
На зямлі, што нам дадзена.
Мы прачнемся ўсе іншымі
На зямлі сваіх прадзедаў.

Пад сцягамі свабоднымі,
Ды пад гербам з Пагоняю,
Мы прачнемся ўсе годнымі,
Мы прачнемся ўсе вольнымі.

26.12. 2020. Заслаўе.


Рецензии