Повязь

Я пупавінаю сваёй
З Айчынай паяднаны.
Малюся з ёй, смуткую з ёй --
Да скону ёй адданы.

Не выбіраў я гэты кут --
Яго абралі продкі,
Каб я тут жыў і марыў тут,
Каб водар піў салодкі.

Ці не таму Айчыны боль
Я  адчуваю сэрцам?
Жыцця яе іграю роль
І вымяраю сэнсам.

Ці не таму свой новы верш
Зноў прысвяціў Радзіме?
Мне з ёю жыць і дыхаць лепш --
Яна мой крыж адзіны.

Нясу яго, нібы Хрыстос --
Ім лёс свой вымяраю.
Хто з верай дум айчынных рос --
Крануўся сэрцам раю.

15.08.2022. Заслаўе


Рецензии