***

Схаваўся ў хмарах месяц залаты,
Шапоча небу аб зямлі малітву.
Сягоння я пачуў яе матыў
У яблыку, што сонцам быў наліты.

Сарваў яго. Прынёс у дом на Спас,
Каб яблык той натхняў мяне на тэмы.
Я ведаю -- ўсё добра будзе ў нас --
Нам больш не быць у парабках сістэмы.

Малітва тая -- аб маёй зямлі.
Яна яднае думы, мары, лёсы.
Каб кожны дуб, забіты на камлі,
Не ліў па жалудах нямыя слёзы.

Яшчэ крыху -- і сонца прамяні
Асвеціць краю вольнага аблічча.
Адродзяцца дубровы на зямлі
І песьня да сябе народ пакліча.

16.08.2021. Заслаўе


Рецензии