***

Смярдзіць экран,
Смярдзіць трыбуна --
Усё жыццё
Прапахла гноем.
А мы ідзём
Да новых думаў,
Каўчэг надзей
Шукаем Ноеў.

Дзе сродак той,
Што стаў ратункам
І для людзей,
І для жывёлы?
Шукаем мы
Ў жыцці прытулку --
Каўчэг надзей
Будуем новы.

Ратуем час
І промні веры,
Дзе Беларусь
Дзяцей склікае.
Жадаем жыць
У тым памеры,
Дзе ёсьць святло
Над родным краем.

Бо мы -- народ,
Які аднойчы
Ў каўчэгу Ноя
Ўратаваўся.
Нам трэба дзень,
Бо цемень ночы
Самому Д'яблу
Прадалася.

І там дзе ён ---
Смярдзяць экраны.
Смярдзяць трыбуны
І заводы.
Загоіць час
Старыя раны
Глытком надзеі
І Свабоды.

21.08.2021. Менск


Рецензии