***

***
Хочацца выдыхнуць боль,
Каб ачуняла цела:
Думкі не ціснула столь,
Мара ў нябёсы ляцела.

Хочацца верыць і жыць,
Слухаць дыханне Радзімы.
Сёння аб тым не кажы ---
Час ненавідзіць праўдзівых.

Лёс свой хачу паяднаць
З мараю светлаю, чыстай.
Маці-Айчына адна --
Кажа мне: сынку мой, выстай...

Веру, што прыдзе мой дзень --
Знікнуць трывогі і ночы.
Сонца народ павядзе
Шляхам Купалы прарочым.

Люд, што з надзеяю жыў,
Думцы не здрадзіў ні разу.
Нас не знічтожыць рэжым --
Мы разам!

23.08.2021. Заслаўе


Рецензии