Вул1ца Коласа

Вуліца Коласа палае жарам бараў і кавярняў
Ці проста сьпёкай жнівеньскага сухога паветра.
Усе кудысьці ідуць, я еду,
Быццам бы па Ракаўскай трасе.
Выходзіць з трамваю ніколі не прыемна,
Але ты робіш гэта на аўтамаце.
Шпацыруючы, думкамі, ці дзіўным сном,
Адчуваючы тварам вецер радзімы,
Заўсёды бачыш штосьці падобнае, лёгкае
Ды далёкае, што ня дзіўна.
Ніхто яшчэ цалкам не разумеў,
Што лепей: парады ці парады,
Калі чуеш ваенныя песьні,
Калі зьбіраешся каля Мінскай Гарадской Рады
Да шпацыру зь сябрамі ў выходныя,
Ці пасля працы ля Мінгарвыканкаму.
НІ Калектарная, ні Базісная не нагадваюць Мінск.
Пра Менск ужо і забыцца можна,
Каб толькі не пісалі незалежныя СМІ.
На рэдкім прыпынку Мінсктранс напіша "vulica".
Ды што мне тая "vulica", калі наступнае "Kolasa" будзе таксама праз "l"?
Жар захапляў мацней і мацней,
Але хтосьці з нас усё роўна шалеў ад холаду.
У гэты час году астатнія зьбіраюцца на Белым возеры ці Мінскім Моры,
Каб адыйсьці пазьней.


Рецензии