Партальны

Адгарэлі агні серады, заўтра будзе чацвер.
Кадры новага дня дзень мінулы адправяць у кому.
Калі нешта хацела сказаць, варта не маўчаць. Вер:
Ад маўчання ні мне, ні табе – лепш не стане нікому.

Адгарэлі агні бессэнсоўнай, ганебнай вайны,
Толькі сэрцы палаюць яшчэ, як зямля Украіны.
Калі ведаеш, дзе ён схаваны – той ход патайны,
Што вядзе ў свет без войн, мы знайсці яго сёння павінны.

Заўтра будзе чацвер, а пакуль што яшчэ серада,
І парталы яшчэ прапускаюць туды, дзе бясьпечна.
Калі нешта хацела сказаць, то скажы "так" ці "да" –
Я цябе зразумею, таму што кахаю сардэчна.

17.08.2022
PeraMen


Рецензии