Крок да восенi

Крок да восені. Мятлік плача,
Сена скошана, жабка скача,
Бусел крыламі дом абняў,
Дзень паменшыўся, паліняў;
Водар яблыкаў, ветру спеў,
І тужлівы дажджоў напеў;
Жоўць заліла ўсе палі,
Жыта хіліцца да зямлі;
Ранак ціха ў тумане спіць.
Крок да восені не спыніць.


Рецензии