Мне без цябе жывецца спакайней

Мне без цябе жывецца спакайней,
Мо праўду кажуць: "Ні ў каханні шчасце"
Хапае тут здарэнняў і падзей,
каб адзіноты перастаць баяцца!

Ці на табе зыйшоўся клінам свет?
Чакаць штодзень дурнога прабачэння,
Здала ты ў касу куплены білет,
Дамоўленнага месца прызначэння.


Чаму ўсё так? Я ведаю чаму:
Не трэба быць пяшчотным і ласкавым,
Ісці ў абдымку, быццам на вайну,
І не лічыць каханне легкай справай!


Рецензии