Тэпцiкi божачкi майго

Дзве ружовыя хмаркі,
тэпцікі божачка,
вольнага майго,
скінутыя
ў неба…
Плывуць сабе побач…

Як жа так?
Бо няма яго, няма!
...А тэпцікі - вось яны,
плывуць сабе паволі…
Хто даў мне гэтую здольнасць,
ачалавечваць усё, што вакол.
 
І нават цябе?
 
Бо няма цябе, няма…

Дык чаму,
амаль кожную ноч,
зачыніўшыся ад усіх і ад Уся,
чыесьці светлыя думкі…

Я?!

Выхлёбтваю на паперу…
І яны застываюць на ёй назаўжды.
А дзве ружовыя хмаркі на заходзе…

Плывуць сабе …
Над Парыжам.
Паволі.


Рецензии
Казачна... а слова якое! )) Тэпцікі!
З далёкага ўтульнага дзяцінства...
Дзякуй за квіточак туды,
на маленькую хвіліначку, але ж хопіць
надоўга... З цеплынёй,

Гарунова Святлана   20.12.2024 08:38     Заявить о нарушении
Какой у Вас белорусский, Светлана!
Спасибо!

Ицхак Скородинский   23.12.2024 17:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.