Сумую. Пустэча. Жартую

Сумую. Гэты сум бярэ мяне ў палон,
Нібыта я адна, а ворагі вакол.
Сум прапануе мне з'явіцца на паклон,
Працягвае далонь – а ў ёй іржавы ствол.
Сумую…

Пустэча. Гэта ўсё, што тут вакол мяне.
Як быццам за акном усё жыццё – падман.
І кветкі тут інакш квітнеюць па вясне,
І безнадзейна збег пад ліштву талісман.
Пустэча…

Жартую. Што яшчэ мне застаецца тут? –
Палонны і Герой адначасова Я.
Але майго жыцця не зменіцца статут,
Жартуючы, я ўжо мацнейшая ўдвая.
Жартую…

08.08.2022

Для Сашы Курковай


Рецензии