Абляцелi днi

Абляцелі ў восень дні:
Вецер, дождж, туман, агні...
Голле шэпча: "Не віні -
Нат і сонейка ў цяні".
Еду сумны на кані.
- Лепш, царэўну прыгарні, -
Просяць трэскі, карані,
Зранку колатыя пні.

- Ой, няшчасныя вы, пні,
Трэскі, трэскі, карані.
Лёгка мовіць "прыгарні".
Я - сам-насам на кані!
Адцвіла любоў, у цяні...
Сэрца шэпча: Не віні".
Не асвецяць тыя дні.
Не ўспомніць іх агні.


Рецензии